У суботу, 11 студзеня, каля 70-ці наведвальнікаў гродзенскіх катэхетычных курсаў і іх выпускнікоў сустрэліся разам на аплаткавай сустрэчы. Гэтае мерапрыемства наведаў Яго Эксцэленцыя, біскуп Аляксандр Кашкевіч, які на пачатку ўзначаліў таксама св. Імшу і прамовіў казанне. Прапануем Вашай увазе невялічкі фотарэпартаж гэтай падзеі.