7 студзеня 25 чалавек (дзеці з бацькамі) з парафіі Святога Духа (гродзенскі м-н Фабрычны) і с. Кацярынай CSFN наведалі Гродзенскі дзіцячы дом змешанага тыпу ў рамках каляднай акцыі “Адкрытыя сэрцы”.
Дзеці з парафіі Святога Духа, калі хадзілі па калядзе, збіралі ахвяры і грошы на падарункі для выхаванцаў з дзіцячага дому.
“У кожнага ёсць сэрца, але не ў кожным сэрцы ёсць месца для Бога”, - заўважыла с. Кацярына, калі распавядала пра дзіцячы дом па пр-це Я. Купалы, 48, дзе выхоўваюцца 100 дзяцей ад 2 да 18 гадоў.
На працягу 2 гадзін у дзіцячым доме было свята, спявалі калядныя песні, чыталі вершы. Дзеці распавядалі свае гісторыі.
У канцы ўсе атрымалі падарункі.