У чацвер, 9 студзеня, каля 20 супрацоўнікаў і валанцёраў ДКА «Caritas» сабралася на свой першы аплатак.
Падчас аплаткавай сустрэчы, былі падведзены вынікі працы ў 2013 г., уручаны падарункі і падзякі ўсім прысутным валанцёрам. Спявалі калядкі і размаўлялі за агульным сталом. Напрыканцы сустрэчы была супольная малітва.