Skip to main content

Першыя ўражанні ўдзельнікаў сустрэчы Тэзэ ў Страсбургу: гаворыць Ліда

У нашу рэдакцыю пачынаюць паступаць першыя здымкі і ўражанні (у надрукаванай форме) пасля экуменічнай сустрэчы ў духу Тэзэ ў Страсбургу. Шэраг фотарэпартажаў пачынае моладзь з Лідскага Фарнага Касцёла.

Лера Карповіч распавяла, што большасць лідчан ехала на сустрэчу першы раз. І, як звычайна, ўсе ўсё ўяўлялі па-іншаму. “12 чалавек з нашай групы папалі ў сем’і ў нямецкі Офэнбург (25 км. ад Страсбурга – рэд.). Людзі, якія нас гасцілі былі вельмі зычлівыя, заўсёды нас смачна кармілі і некаторыя нават плакалі, калі мы ад’язджалі. Гэта было вельмі міла”, - сказала Лера. Удзельніца сустрэчы дадала, што ў гэтым годзе ў Страсбургу сабралася каля 30 тыс. чалавек. “Усе былі вельмі ветлівыя, дапамагалі адзін аднаму. Запомніўся момант, калі падчас супольнага абеду сабраўся вялікі натоўп, і валанцёры, акрэсліваючы сектары, трымалі ленты. Разам з імі стужку трымаў адзін святар на інваліднай калясцы. Гэта вельмі ўзрушыла. Гэта прыклад узаемнай павагі і любові. Запомніліся малітвы на розных мовах, шматлікія новыя знаёмствы, неверагодная моўная практыка і пачуццё адзінства”, - падсумавала лідчанка.