Моладзь і дзеці з Грандзіч і Путрышак наблізілі вернікам Гродзенскай дыяцэзіі момант Нараджэння і Аб'яўлення Езуса Хрыста. На працягу аднаго дня, тэтральна-рэлігійную пастаноўку яны паказалі ў чатырох парафіяльных супольнасцях: Путрышках, Грандзічах, Азёрах і ў парафіі Гродна-Паўднёвы. Вашай увазе прапануем невялікі фотарэпартаж з выступу ў Гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Агулам у пастаноўцы прыняло ўдзел каля 20-ці чалавек. Паводле словаў кс. Яна Кузюка, мясцовага душпастыра і арганізатара выступу, моладзь вельмі адказна рыхтавалася, каб належным чынам паказаць адзін з найважнейшых момантаў гісторыі збаўлення.