Skip to main content

Першая св. Імша ў лідскім Фарным касцёле ў 2014 г.

img 4248Сустрэча новага каляндарнага года ў святыні стала добрай традыцыяй для парафіян касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Сёлетняя ноч з 31 снежня на 1 студзеня не была выключэннем. У 22.30 у храме пачалася адарацыя падзякі за мінулы год. У 23.30 адарацыю ўзначаліў мясцовы душпастыр, кс. Уладзімір Гуляй. Пасля вяночка да Божай Міласэрнасці прысутныя атрымалі благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам.  У 24.00, пад гучныя выбухі салютаў, пачалася св. Імша ў інтэнцыі парафіі і святароў, якія ў ёй працуюць. Традыцыйна на літургію Эўхарыстычнай Aхвяры збіраецца амаль поўны храм каталікоў не толькі з Фарнага касцёла, але з Ліды і ваколіц.

 

Святыя Імшы пад новы каляндарны год з'яўляюцца добрай традыцыяй для многіх парафій Гродзенскай дыяцэзіі, дзякуючы чаму каталікі могуць падзякаваць Богу за ласку пражытага адпаведнага прамежку часу і зрабіць пэўныя высновы з уласнага хрысціянскага жыцця.