17 снежня 2013 г. папа Францішак адзначае свой 77-ы Дзень нараджэння. “Вядома, у дзень нараджэння асоба знаходзіцца ў цэнтры ўвагі, але духоўны прынцып Святога Айца – ніколі не быць у цэнтры!”, - заявіў кс. Гульерма Ортіс, езуіт, які ведае Пантыфіка з 1977 г. Гэта таксама заўсёды было яго душпастырскім прынцыпам – нічога не рабіць напаказ.
Францішак ніколі не хацеў быць у цэнтры многіх рэчаў, якія ён сам падтрымаў, у тым ліку вялікіх душпастырскіх праектаў. Аб іх стала вядома, толькі таму, што аб гэтым казалі іншыя.
Кіраўнік іспанамоўных праграм Ватыканскага радыё прызнаўся, што ведае Святога Айца, як “сапраўднага чалавека” з “надзвычайным бацькоўскім падыходам”. “Ён быў вельмі патрабавальным”, адзначыў айцец Ортіс, узгадваючы гады супрацоўніцтва з айцом Берголіа ў Аргентыне. “Ён не баяўся быць патрабавальным”, дадаў святар, бо ў яго не было комплексу, які маюць многія выхаваўцы: “калі я нешта буду патрабаваць ад гэтага чалавека, магчыма, страчу яго сяброўства або любоў”. Езуіт лічыць, што такі падыход да духоўнага бацькоўства Францішак рэалізуе і развівае зараз як Пантыфік.
Паводле Ватыканскага радыё