Skip to main content

Сустрэча катэхетаў адбылася ў Лідзе

сустрэча катэхетаў Лідскага дэканатуУ касцёле і кляштары Айцоў Піяраў у Лідзе ў м-не Індустрыяльны на прыканцы лістапада бягучага года прайшла сустрэча катэхетаў Лідскага Дэканата. Сустрэча была арганізавана а. Янам Асіповічам, які з’яўляецца катэхетычным візітарам для Лідскага Дэканата.

 

Сустрэча мела характар малітоўна-фармацыйны, у ёй прынялі ўдзел святары, сёстры і свецкія асобы.

Праграма ўключала канферэнцыю, якую прамовіў а. Юрый Саковіч (пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах), адарацыю Найсвяцейшага Сакраманта і св. Імшу.

Спатканне скончылася супольнай Агапай, дзе абмяркоўваліся бягучыя справы, звязаныя з катэхізацыяй ў парафіях Лідскага дэканату.

Паводле: PIJARY.INFO. Афіцыйны сайт Ордэна Піяраў у Беларусі