З жніўня гэтага года вандроўцы ўжо могуць карыстацца адноўленым будынкам чыгуначнага вакзала. Як паведаміў дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Анатоль Урублеўскі, дэкаратыўная скульптура "Алень Святога Губерта" на прывакзальнай плошчы можа з'явіцца ў 2014 годзе.
У лістападзе 2012 камісія гарвыканкама выбрала пераможцаў конкурса, якія прапанавалі праект на распрацоўку дэкаратыўнай скульптуры. Імі сталі два скульптары з Мінска: Вадзім Мацкевіч (ураджэнец Гродна) і Аляксандр Прохараў. Скульптура на п'едэстале з граніту будзе ўзвышацца над зямлёй на 11 метраў на 16-ці калонах з нержавеючай сталі.
Паводле Блог Гродно s13