У суботу 7 снежня ў Пабрыгіцкім касцёле, а 15-й гадзіне ладзіўся Дзень засяроджання Душпастырствам настаўнікаў і выхаваўцаў. Працаўнікі галіны асветы мелі час на малітву, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і споведзь. У спатканні прыняло ўдзел каля 30 чалавек.
Кс. Антоній Грэмза, духоўны апякун настаўнікаў і выхавацеляў прамовіў казанне, разважаючы над Евангельскім фрагментам паводле Яна 3, 1-21. Пасля літургіі Найсвяцейшай Ахвяры адбылася сумесная духоўная размова на тэму “Мая духоўная сувязь з Хрыстом”, дзе разглядаліся такія пытанні, як “ Блізкасць Хрыста ў маім жыцці”, “Што блізкасць да Хрыста змяняе ў ва мне”, “Як жыць хрысціянскімі каштоўнасцямі ў наш час”.