Skip to main content

ІI нядзеля Адвэнту. С. Антонія Шэйгерэвіч

Перад намі ўжо ІІ Нядзеля Адвэнту. Святы Ян Хрысціцель пабуджае нас да змянення нашага мыслення – што з грэцкай мовы азначае слова кайцеся, “кайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае”. Запытаем сябе, ці верны я сваім адвэнтавым пастанаўленням. Ці сапраўды перажываю час Адвэнту, як час, каб навярнуцца да Бога, “каб прынесці годны плён пакаяння” (Мц 3,8).

Бог блізка, Ён сярод нас. Але ці жыву я ў свядомасці Яго прысутнасці. Ці паступаю згодна з той праўдай, якой з’яўляецца Хрыстос “Я ёсць дарога, праўда і жыццё”. Ці змяняю свае людзкія думкі на божыя, “бо Ён будзе хрысціць вас Духам Святым ”. Праз Божае Слова – Дух Святы адкрывае нашае сэрца і напаўняе яго пазнаннем Пана. Бо толькі мы будзем шукаць Бога ў сваім жыцці і пазнаваць Яго, тады будзе спаўняцца прароцтва Ісаі “свет напоўніцца знаёмасцю Пана” і толькі тады будзе магчыма немагчымае (Іс 11, 9-11).

 

Няхай Дух Святы, напоўніць нас сваімі дарамі, каб мы, сабраныя разам у касцёле на Святой Эўхарыстыі, каб слухаць суровых і патрабавальных слоў Яна Хрысціцеля, не заставаліся на сваёй уласнай справядлівасці, але каб мелі сілы вытрымаць на шляху новага жыцця да канца, і каб нашыя завілыя дарогі сталі сапраўды простымі.