Skip to main content

ІІ нядзеля Адвэнту. Кс. Андрэй Кеўлюк

“Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае”. Ізноў, як і на мінулым тыдні, чуем заклік Пана Бога, цяпер ужо праз вусны Яна Хрысціцеля да пакаяння: да змены нашага штодзённага жыцця, да змены нашых звычак, да зарвання з грахом – “падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму”. Многія могуць цяпер сказаць, што ўжо неаднаразова спрабавалі змяніць сваё жыццё, патрачана шмат часу і намаганняў, а ўсё роўна грэх альбо дрэнная звычка павярнула наноў. З гэтым можна пагадзіцца, але не на 100%, так як кожны з нас людзей мае схільнасць да граху.

Многія людзі, якіх я спаткаў і спатыкаю вельміт часта, кажуць, што іх жыццё нельга змяніць; бо такімі яны ўжо нарадзіліся, бо тыя альбо іншыя жыццёвыя абставіны, людзі, з якімі сутыкаюцца кожны дзень, не даюць магчымасці выправіцца, як бы скідваюць іх з п'едыстала святасці ў багну граху. Але зноў жа гэтых самых людзей ў часе Адвэнту і ў часе Вялікага Посту стаць на тое, каб узяўшы тое ці іншае пастанаўленне вытрымаць 25 ці 40 дзён. Атрымоўваецца, дарагія, што мы можам змяніць сваё жыццё, толькі нам не хапае вельмі часта адвагі, рашучасці, а можа нават жадання, каб быць святымі.

 

Заўважце, дарагія, што сённяшняе святое Евангелле апавядае нам аб шматлікіх навяртаннях: “Тады Ерузалем і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярдана выходзілі да Яго. І прымалі хрост ад яго ў рацэ Ярдан, вызнаючы свае грахі.” Людзі, прымаючыя хрост Яна, распазналі час прыйсця Бога на зямлю, час прыйсця Збаўцы, і кожны з іх жадаў прыгатавацца да спаткання. Так сама як кожны з нас прыгатоўвае свой дом, кватэру на прыход гасцей. І цяпер варта звярнуцца да кожнага з нас з людзей; як часта бывае ў нас, што ў канкрэтны момант нашага жыцця мы не прыгатаваныя на спатканне з Богам. Ёсць і было шмат людзей, якія забываюцца на мімалётнасць свайго жыцця, на яго хуткацечнасць, і што момант спаткання з Богам можа быць ужо сёння. Давайце, дарагія, прыкладваць намаганні, каб кожны з нас захоўваў сваё сэрца ў чысціні, каб мы стараліся пазбягаць граху.

Яшчэ хацеў бы звярнуць вашу ўвагу дарагія на шчырае навяртанне да Бога. Перажываем з вамі час Адвэнту, час, калі ў парафіях арганізуюцца рэкаллекцыі ці дні споведзі, калі вашыя святары запрашаюць святароў-суседзей, каб кожны з парафіянаў меў магчымасць скарыстаць з сакраманту пакаяння. Яно павінна ў нас асацыіравацца не з адбываннем павіннасці Богу, але са шчырым навяртаннем, з ачышчэннем сваёй душы ад граху, і адрачэннем ад яго. Заўважце, што, калі Ян Хрысціцель абвяшчаў набліжэння Валадарства Божагада і хрысціў, да яго прыходзіла таксама шмат фарысеяў і садукеяў, каб прыняць хрост. Але, як і тады так і цяпер, многія прыходзілі толькі з той прычыны, што ідуць іншыя. І заўважеце, што Ян заклікае, каб кожны з прыйшоўшых, прынёс годны плён пакаяння. Аргументуючы гэты тым, што “сякера прыкладзена да карэння дрэваў; бо кожнае дрэва, што не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў агонь”.

Пасля смерці маладая жанчына хоча ўвайсці да Неба, аднак не можа туды трапіць бо на працягу зямнога жыцця зрабіла вельмі шмат зла. Аднак з'явілася надзея: трапіць туды, калі вярнуўшыся на зямлю, знойдзе самы дарагі дар у вачах Бога. Вяртаецца на зямлю і адпраўляецца на пошукі з пытаннем: “Што ім можа быць?”. Аднаго разу праходзіла каля маладога мужчыны, які страціў сваё жыццё за веру. “Напэўна гэта самы дарагі скарб у вачах Бога,” - падумала сабе. Узяла кроплю мучаніцкай крыві і вяртаецца да дзвярэй Неба, аднак кропля мучаніцкай крыві не аказалася тым найбольшым дарам. Вяртаецца на зямлю і ізноў прымаецца да шукання “ключа” ад Неба. У сваіх пошуках спаткала місіянера абвяшчаючага Евангелле бедным і адкінутым праз грамадства. “Напэўна жыццё ахвяраванае Богу ў службе абвяшчэння Добрай Навіны, самы каштоўны скарб,” – узяла кроплю поту місіянера і паспяшыла да Неба. Аднак і на гэты раз дзверы не адчыніліся. Яшчэ шмат разоў яна вярталася на зямлю за самым дарагім скарбам у вачах Бога, які можа даць Яму чалавек, але… Нарэшце вельмі змучаная пошукамі, яна прысела на край фантана, дзе гулялі дзеці. Яна сядзела і прыглядалася іх гульні, іх дзіцячым радасным тварам, пакуль не заўважыла, як да фантана пад'ехаў на кані мужчына. Ён саскочыў з каня, каб напіцца вады, паглядзеў на дзяцей і прыпомніў сваё дзяцінства, а гледзечы на адбіццё свайго знішчанага гадамі твару ў вадзе, зразумеў, як змяніўся ўнутранна, як далёка ён адыйшоў ад сваёй дзіцячай нявіннасці. Ён зразумеў, што змарнаваў сваё жыццё, якое даў яму як дар Бог. У сэрцы з'явіўся жаль за змарнаваны Божы дар, а па яго шчаках пацяклі слёзы раскаяння. Жанчына, якая шукала дару для Бога, узяла адну яго слязінку і занесла да брамы Неба, якія адразу перад ёй адчыніліся. Слёзы пакаяння і шчырага жалю – гэта самы каштоўны скарб, які кожны з нас можа прынесці Богу.