Skip to main content

200 чалавек збіраецца ў Страcбург на Тэзэ

TezeЧарговае Агульнаеўрапейскае Спатканне Моладзі адбудзецца ў Стразбургу з 28 снежня 2013 года па 1 студзеня 2014 года, на якое традыцыйна збяруцца дзесяткі тысяч людзей. З Гродзенскай дыяцэзіі на гэтую сустрэчу збіраецца паехаць каля 200 чалавек з Гродна, Ліды, Смаргоні, Ваўкавыска. Адказным за выезд з’яўляецца кс. Антоній Грэмза, віцэканцлер гродзенскай курыі.

Для маладых асобаў з нашай дыяцэзіі, паводле словаў кс. Антонія, гэта не проста падарожжа, а выдатная магчымасць сустрэцца з моладдзю з іншых краін і з'яднацца разам з імі ў супольнай малітве, падзяліцца сваёй верай, што несумненна ўзбагачае духоўна. 

Супольнасць з Тэзэ рыхтуе дадзенае мерапрыемства ў супрацоўніцтве з дыяцэзіяй Стразбурга.

На дадзены момант у Гродне праходзіць актыўная духоўная падрыхтоўка да супольнага выезду на 36 Еўрапейскае Спатканне пілігрымкі даверу. 24 лістапада адбылася першая супольная малітва ў духу супольнасці братоў з Тэзэ, на якой моладзь разважала разам Святое Пісанне і спявала каноны. Наступныя сустрэчы адбудуцца ў Пабрыгідскім касцёле 15 і 22 снежня ў 20.00 пасля св. Імшы. Выезд у Стразбург – 26 снежня ў чацвер, а прыезд 3 студзеня 2014 года.