Skip to main content

Артысты Варшаўскай оперы зладзілі сцэнічнае прадстаўленне паводле паэмы А. Міцкевіча

Сцэнічнае прадстаўленне паводле паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды» на музыку Станіслава Манюшкі адбылося 29 лістапада ў гродзенскім касцёле імя Найсвяцейшага Адкупіцеля ў мікрараёне Дзевятоўка. Яго прадставілі польскія оперныя артысты Вялікага тэатра Нацыянальнай оперы Варшавы пад кіраўніцтвам Роберта Дымоўскага з хорам і камерным аркестрам «Гарадзенскія салаўі» і навучэнцамі ДМШМ №1.

 

Усё дзеянне суправаджаецца музыкай, якая адлюстроўвае характар твору вялікага песняра нашай зямлі. Прафесіяналізм музыкаў і артыстаў дапамаглі гледачам глыбей перажыць усе падзеі, наблізіцца да кожнага героя, адчуць тую атмасферу, увесь той боль і смутак, якія напаўнялі святыню. Асабліва кранула сцэна з пастушкай і хлопцам, які быў закаханы ў яе. Яны стаялі моўчкі, не рэагуючы ні на што і ні на каго. Гэта выклікала нейкія нават непрыемныя пережыванні. Усе сцэны былі эмацыйнымі і прасякнуты трагічным характарам. Гэта прадстаўленне пакінула ў мяне глыбокія ўражанні і падштурхнула да разважанняў над сваім жыццём.

Вераніка Толсцік