Ім стаў кс. прэлат Юзэф Станеўскі, рэктар ВДС у Гродне. Волю Святога Айца Францішка ў прысутнасці шматлікіх святароў, законных сясцёр і некаторых свецкіх асоб абвясціў Яго Эксцэленцыя кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі. Біскупскія пасвячэнні адбудуцца 1 лютага а 12-й гадзіне ў Гродзенскім катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя.
Віншуем шаноўнага намінанта з поўняй Хрыстовага святарства і жадаем Божай ласкі ў выкананні біскупскай паслугі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі!!!
Апрача Гродзенскай дыяцэзіі, дапаможным біскупам быў намінаваны кс. Юрый Касабуцкі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і кс. Алег Буткевіч ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі.