Skip to main content

Каманда святароў Гродзенскай дыяцэзіі перамагла на чэмпіянаце Беларусі па міні-футболу

Па выніках турніру ІІ чэмпіянату Беларусі па міні-футболу сярод святароў, які прайшоў у гэтым годзе ў Лепелі (Віцебская дыяцэзія), першае месца заняла каманда Гродзеншчыны. Нашыя святары набралі 7 балаў і забілі 11 мячоў, такім чынам апярэдзіўшы каманду Віцебшчыны.

Усяго ў спартыўным мерапрыемстве прыняло ўдзел чатыры каманды з Мінска-Магілёўскай, Гродзенскай, Віцебскай і Пінскай дыяцэзіі. Адбылося шэсць матчаў, кожная з каманд гуляла па тры гульні:

Пінская і Віцебская дыяцэзіі,

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і Гродзенская дыяцэзія,

Пінская дыяцэзія і Мінска-Магілёўская архідыяцэзія,

Віцебская і Гродзенская дыяцэзіі,

Гродзенская і Пінская дыяцэзіі,

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і Віцебская дыяцэзія.

У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е - каманда Гродзенскай дыяцэзіі, 2-е - каманда Віцебскай дыяцэзіі, 3-е - каманда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, 4-е - каманда Пінскай дыяцэзіі.

Падчас цырымоніі ўзнагароджвання ўсе чатыры каманды атрымалі кубкі, а каманды, якія занялі першыя тры месцы, — медалі.

Спартыўнае спаборніцтва папярэдзіла св. Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Віншуем нашых святароў з І месцам!


Спартыўныя сустрэчы такога фармату маюць духоўна-інтэграцыйны характар, і дазваляюць святарам з розных дыяцэзій нашай краіны лепш пазнаць адзін аднаго.

 

Фотаздымкі можна праглядзець тут і тут

Паводле Catholicnews.by

               Catholic.by