Skip to main content

Урачыстасць Езуса Хрыста Валадара

Урачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету

 (С. Антонія Шэйгерэвіч)

Сённяшняй Урачыстасцю Хрыста Валадара Сусвету – завяршаем літургічны год, за тыдзень разпачнем перыяд, званы Адвэнт. Сёння Касцёл прапануе нам паглядзець, як мы перажылі гэты год – Год веры. Ці сапраўды я штосьці зрабіў, каб умацаваць сваю веру.

 

Першае чытанне – кажа нам, што ўсе габрэі сабраліся ў Хэброне і абралі Давіда на свайго валадара, у тыя часы, калі народ заставаўся без валадара (караля), тады ён (народ) мог лёгка стаць заваёваным, не было той асобы, якая бы аб’яднала ўсіх перад ворагам або ў іншым цяжкім становішчы. Сёння кожны з нас можа быць заваяваны праз ворага – злога духа. Трэба памятаць, што нашае жыццё – гэта барацьба. Калі мы не абярэм Хрыста нашым Валадаром, хтосьці іншы займе яго месца, інакш не можа быць. Хай кожны з нас адкажа на пытанне, хто валадар майго жыцця і з кім я выхожу на поле бітвы (духоўнай). Ніколі не позна звярнуцца да Бога, каб належыць да Яго валадарства.

У сённняшнім Евангеллі, калі адзін са злачынцаў, які быў укрыжаваны разам з Езусам, прасіў, каб Хрыстус хоць успомніў аб ім, Ён сказаў:”Сёння будзеш са Мной у раі”, гэта "сёння" – можа наступіць для кожнага з нас, трэба толькі запрасіць Хрыста ў сваё сэрца. Але трэба памятаць, што валадарства Езуса іншае, чым тое, якое прапануе гэты свет. Да Валадарства Езуса – валадарства вечнага шчасця і радасці можна прыйсці толькі праз крыж, прыклад якога даў нам сам Езус.