У апошнім нумары газеты "Слова Жыцця", змешчанае інтэрв'ю Яго Эксцэленцыі кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча, ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі, якое было ўзята з нагоды завяршэння ў Паўсюдным Касцёле Года веры. Прапануем Вашай увазе змястоўны тэкст архіпастыра Гродзеншчыны.
- Ваша Эксцэленцыя, 24 лістапада 2013 года, ва ўрачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету, заканчваецца Год веры, але на самой справе пілігрымка веры кожнага з нас працягваецца далей. Які плён гэтага вялікага года, на Вашу думку, можа сустрэцца або ўжо сустракаецца ў нашай дыяцэзіі?
- У апостальскім лісце Бенедыкта XVI “Porta Fidei” чытаем, што Святы Айцец, абвяшчаючы Год веры, хацеў, каб ён стаў для ўсіх вернікаў каталіцкага Касцёла стымулам да аўтэнтычнага і новага навяртання да Пана, адзінага Збаўцы свету. Год веры павінен абудзіць у кожным верніку імкненне вызнаваць веру ва ўсёй яе поўні, з адноўленым перакананнем, даверам і надзеяй. Ён павінен таксама мабілізаваць Божы люд нанова адкрыць і абдумаць змест веры – хрысціянскае “Credo”, а таксама даваць верагоднае сведчанне веры сваім штодзённым жыццём.
Вера з’яўляецца ў першую чаргу ўнутранай рэчаіснасцю, якая нараджаецца з асабістай сустрэчы веруючага чалавека з Езусам Хрыстом. Плён гэтай сустрэчы лягчэй убачыць сам вернік, чым старонні назіральнік. Таму я думаю, што кожны хрысціянін мог бы, ды і павінен, даць на гэтае пытанне свой непаўторны адказ. Чытаць далей .....
Размаўляў кс. Павел Салабуда