Згодна з рашэннем Каталіцкіх Біскупаў беларусі ў І-ю нядзелю Адвэнту, ахвяраванні з адной са св. Імшаў будуць прызначаны дапамозе ахвярам тайфуну на Філіпінах. Гэтае рашэнне было прынята на 55-га пленарным пасяджэнні ККББ.
21 лістапада, падчас сустрэчы ў Ватыкане з філіпінскімі вернікамі, Святы Айцец прызнаўся, што яго моцна кранула трагедыя, якую прынеслі на паўднёва-усходнія астравы стыхійныя бедствы, і паабяцаў філіпінскаму народу сваю малітву.
Тайфун "Хаян", які абрушыўся на Філіпіны ў некалькі тыдняў таму, стаў самым разбуральным за апошнія 100 гадоў. Пра гэта заявіў кіраўнік аддзела каардынацыі і дзеянняў Упраўлення ААН і каардынатар гуманітарных пытанняў Джон Гінг.
Трагедыя закранула 9,8 мільёнаў грамадзян Філіпін, больш чым 10 тысяч чалавек. загінула.
Паводле Сatholic.by