Экспазіцыя больш 40 ікон, якія спалучылі традыцыю і сучаснасць адкрылася ў Каложскай Царкве. Ініцыятыву зладзілі прыход храма святых мучанікаў Барыса і Глеба сумесна з Генеральным Консульствам Польшчы ў Гродне.
Супольную выставу абразоў прадставілі мастакі з чатырох краін. На іконах — супольныя для двух веравызнанняў святыя першага тысячагоддзя хрысціянства — да падзелу царквы на праваслаўную і каталіцкую. Сярод іх — Кузьма і Дзям’ян, першапакутнік Стэфан, мучаніца Праскева, св. Барбара.
Паводле святара Барысаглебскай царквы Георгія Роя, прадстаўленне ікон мае перш за ўсё духоўную, а не культурніцкую мэту, - малітву перад абразамі святых.
Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 8 снежня (працоўныя дні - з 10.00 да 17.00, нядзеля і святы - з 8.00 да 20.00).
Марына Харэвіч