На наступны год Гарадзенскі каляндар будзе аздоблены фотаздымкамі, зробленымі пераможцамі конкурса “Магія дзікай прыроды”, - прафесійнымі фатографамі і аматарамі фатаграфіі з усёй Беларусі.
Паводле арнітолага Дзмітрыя Вінчэўскага ідэя належыць выдавецкай ініцыятыве “Гарадзенская бібліятэка”, якая выпускае выпускаюць каляндар, а сайт birdwatch.by ладзіць конкурс.
Конкурс фотаздымкаў “Магія дзікай прыроды” быў абвешчаны яшчэ ў сакавіку гэтага года. Людзі размяшчалі свае здымкі ў адпаведным раздзеле сайта, а карыстальнікі інтэрнэт-старонкі ставілі ацэньвалі найлепшыя працы.
У выніку сабраляся некалькі сотняў здымкаў з усёй Беларусі. 12 лепшых здымкаў прыроды нашай краіны для вялікафарматнага насценнага календара на наступны год вылучыла журы.
Прэзентацыя “Гарадзенскага календара-2014” адбудзецца 23 лістапада. У праграме - узнагароджанне пераможцаў фотаконкурса, каманднае маляванне “птушкі года ў Беларусі” – удода, гульні на экалагічную тэматыку. Ахвотныя атрымаюць “Гарадзенскі каляндар-2014” у падарунак.
Паводле t-styl.info