Skip to main content

Адноўлены знешні выгляд кляштара ў Шчучыне

У канцы верасня 2013 ў Шчучыне завяршыўся наступны этап аднаўленчых прац кляштара айцоў піяраў. За апошні час была адноўлена другая, бакавая сцяна кляштара з боку сада. Такім чынам пасля рамонту была поўнасцю адноўлена знешняя частка гістарычнага будынку і цяпер можна захапляцца яго архітэктурнай прыгажосцю.

 

Паводле а. Аляксандра Махнача SP, засталася аднак вялікая частка працы па аднаўленню кляштара знутры (на якую нажаль не хапае  фінансавых сродкаў), хоць палова ўнутраных прац была зроблена раней. Цяпер у поўнасцю адрэстаўраванай палове будынка знаходзіцца плябанія і памяшканні для вядзення душпастырскай працы з вернікамі.

Таксама ў 2013 годзе была адноўлена званіца пры касцёле св. Тэрэзы. Цяпер будынак званіцы знаходзіцца крыху з боку кляштара і выконвае сваю асноўнае заданне.

Другі этап прац знешняга аднаўлення выконвалі майстры з Гродна, якія таксама рэстаўравалі Гродзенскі пабрыгідскі касцёл.