Skip to main content

Абп Клаўдыё Гуджэроцці: "Папа паабяцаў, што гэты Касцёл, атрымае больш біскупаў"

Абп Клаўдыё Гуджэроцці, апостальскі нунцый у Беларусі падчас ІІ агульнабеларускай сустрэчы святароў паведаміў: "Папа паабяцаў, што гэты Касцёл (Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі) атрымае больш біскупаў". Пасол Ватыкана не ўдакладніў, ці маецца на ўвазе замяшчэнне вакантнай віцебскай кафедры ці гаворка ідзе пра стварэнне новых дыяцэзій.

 

Акрамя таго, арцыбіскуп распавёў, што пантыфік задаваў яму мноства пытанняў адносна каталіцкага духавенства Беларусі.

Па словах прадстаўніка Святога Пасаду, аудыенцыю Папа скончыў такімі словамі: "Перадай ім, каб яны ішлі разам: біскупы і святары. Каб яны гаварылі паміж сабой і адкрылі сэрцы адзін аднаму. У Касцёле няма радавых і генералаў, а толькі браты". Пантыфік сказаў, што перадае асабістае бласлаўленне кожнаму каталіцкаму святару Беларусі і ў думках абдымае ўсіх.

Паводле БЕЛТА

Выява з svjazep.org