Абраз Маці Божай Вастрабрамскай заўсёды ўшаноўваўся на нашых землях, нягледзячы на тое, што ён знаходзіцца ў суседняй краіне. Перш за ўсё гэта было звязана са шматлікімі цудамі. Падтрымліваючы культ Марыі на Беларусі семінарысты і прафесары адправіліся ў пілігрымку да Маці Божай у Літву.
Там, у Вільні, мы маліліся за нашу семінарыю ў Гродне, за вернікаў нашай дыяцэзіі, у інтэнцыі пакліканняў святарскіх, законных і місійных і ў асабістых інтэнцыях. Таксама Маці божая Вастрабрамская з’яўляецца апякункай Гродзенскай дыяцэзіі і нашай семінарыі. Пілігрымку завяршыла ўрачыстая св. Імша пад кіраўніцтвам кс. біскупа Антонія Дзям'янкі ў касцёле св. Тэрэзы.
Яўгеній Варонік