Skip to main content

Апостальская Сталіца пра Меджугор'е

Апостальская Сталіца напомніла біскупам з ЗША, што прызнае стаўленне біскупаў былой Югаславіі сфармулаванае ў 1991 годзе, паводле якога немагчыма пацвердзіць звышнатуральнага характару з’яваў, якія адбываюцца ў Меджугор’і.

 

У сувязі з гэтым папярэджвае перад запланаванай серый сустрэч з т. зв. візіянерам Іванам Драгачэвічам (Ivan Dragičevič), якія меліся адбыцца ў некаторых каталіцкіх парафіях ЗША. Ліст у гэтай справе да генеральнага сакратара ЗША, кс. прэлата Роні Джэнкінса (Ronny Jenkins) выслаў прэфект Кангрэгацыі Навукі Веры, арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюллер.

Падчас запланаваных сустрэч Драгачэвіч маецца распавесці пра візіі ў Меджугор’і. Ёсць інфармацыя, што падчас гэтых сустрэч вышэйузгаданы чалавек атрымае “аб’яўленні”. Кангрэгацыя Навукі Веры напамінае, што некаторыя багаслоўскія і дактрынальныя аспекты з’яваў у Меджугор’і на дадзены момант даследуецца.

Пазіцыя Апостальскай Сталіцы падобная да пазіцыі біскупаў былой Югаславіі з 1991 года, паводле якой немагчыма пацвердзіць звышнатуральнага характару з’яваў, якія адбываюцца ў Меджугор’і. З гэтага вынікае, што духоўным і свецкім асобам не дазваляецца прымаць удзелу ў сустрэчах, канферэнцыях, публічных святкаваннях, падчас якіх, аўтэнтычнасць такіх “аб’яўленняў” прымалася б за сапраўнасць. Таму, каб пазбегнуць непаразуменняў і згаршэння, арцыбіскуп Мюллер просіць, каб біскупы ў гэтай справе былі як найхутчэй паінфармаваныя.

Паводле Gość Niedzielny