Skip to main content

Сустрэчы піярскай моладзі ў Шчучыне

сустрэчы піярскай моладзи, Щучын-2013Падчас асенніх канікул, 28 – 30 кастрычніка, у Шчучыне прайшлі чарговыя сустрэчы моладзі, якая належыць да піярскіх парафій Беларусі.

На СПМ (сустрэчы піярскай моладзі) прысутнічала моладзь са Шчучына, Ліды, Чавусаў і Магілёва. Перш за ўсё сустрэча мела на мэце аб’яднаць маладых людзей і даць ім магчымасць даведацца, адкрыць шмат цікавых, часам забытых спраў у нашым штодзённым рэлігійным жыцці.

Адным з такіх важных элементаў з’яўляецца слова “Езус”, якое часам несвядома прамаўляецца намі. Менавіта Найсвяцейшае Імя "Езус" стала тэмай сёлетніх восеньскіх рэкалекцый. Пазнаваць таго, кім насамрэч у нашым жыцці з’яўляецца Хрыстос, дапамагалі айцы Гжэгаж Ксёнжэк SP і Вітольд Пятэльчыц SP. На працягу трох дзён зацікаўленыя слухалі, а таксама самі спрабавалі знаходзіць адказ на пытанне, кім з’яўляецца Божы Сын не як гістарычная постаць, а як Той, які хоча быць Кімсьці важным і асаблівым у жыцці кожнага верніка.

Як пазнаць Хрыста і стаць Яго сябрам? На гэтае пытанне ўдзельнікам СПМ, дапамаглі знайсці адказ дзве важныя постаці са Старога Запавета – Аўраам і Маісей. Гэтыя людзі, дзякуючы сваёй веры сталі прыкладам для наследавання.

Кожная сустрэча напрыканцы дня была завершвалася супольнай Эўхарыстыяй. Ды і, безумоўна, дзе ж, як не ў Найсвяцейшым Сакраманце, можна сустрэць жывога Хрыста, таму асаблівае месца падчас духоўных практыкаванняў займала адарацыя, падрыхтаваная і праведзеная самымі ўдзельнікамі.

Апрача найважнейшай, духоўнай часткі сустрэч, моладзь мела магчымасць праявіць сваю фізічную актыўнасць удзельнічаючы ў гульнях з мячом, забавах і танцах, што спрыяла псіхалагічнай інтэграцыі маладога пакалення.

а. Віталій Слука SP