Skip to main content

Моцнае жаданне жыць

Семінар па абароне ненароджанага жыцця, які праходзіў у Гродзенскай парафіі ў мікрараёне Дзевятоўка, запаліў сэрцы многіх удзельнікаў да дзеянняў на карысць абароны безабаронных і нявінных асоб. Сваім уражаннем пасля семінара падзяліўся Уладзімір Крупенка.

 Было паднята шмат пытанняў адносна жыцця і сучаснай сям’і. Распавядалі як пра кантрацэпцыю і ЭКА, так і пра асаблівых дзяцей і бацькоўства. Пасля гэтага семінара я прыйшоў дадому і адчуў нейкае новае, але вельмі блізкае і моцнае пачуццё. Пачуццё, якое пры звычайных умовах спіць – гэта жаданне жыць.

Сусвет не дае нам на гэта права. Табе сапраўды пашанцавала, калі ты ўжо нарадзіўся, але няма гарантыі, што ты памрэш сваёй смерцю, а не падчас эўтаназіі. Гэта блізка, гэта цывілізацыя смерці.

Злы жадае нас праглынуць. Ён не нясе жыцця. Бог нясе, а злы не. Бог – паўната, невычарпальная крыніца, само жыццё. На гэтым трэнінгу прысутнічалі людзі, якіх наш Айцец кліча бараніць жыццё, дапамагаць самым маленькім прыйсці ў свет і ахоўвываць хрысціянскія каштоўнасці сям’і.

Памолімся за людзей, якія адклікнуліся на голас Пана.

Ойча наш…