XХIХ Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шэйгерэвіч
Сёння Езус у Евангеллі кажа нам, што трэба маліцца заўсёды і не падаць духам, калі нам здаецца, што Бог не выслухоўвае нашыя малітвы. Хрыстос апавядае прыпавесць пра несправядлівага суддзю і ўдаву, каб лепей растлумачыць слухаючым Яго, што трэба быць церпялівым і няспынна прасіць Пана. Калі нават суддзя, які “Бога не баяўся і людзей не саромеўся” выканаў просьбу ўдавы, чаму мы не верым, што Бог не абароніць нас, калі мы будзем прасіць Яго. Пан Езус кажа, што не толькі абароніць нас, але кажа што неўзабаве, хутка. Часам бывае так, што аб чымсьці або за кагосьці молімся і просім Бога, і здаецца, што Бог не чуе нас. Гэта не праўда. Бог заўсёды найлепей ведае, што нам патрэба і дасць гэта ў найлепшы момант для нас, калі мы зможам прыняць ад Яго тое, што нам неабходна для нашага збаўлення. Як сёння, чалавек XXI стагоддзя можа маліцца заўсёды, калі ў яго і так не хапае часу. Трэба нам жыць так, каб і нашая праца, адпачынак, прыняцце ежы і г.д - усё было на хвалу Пана і згодна з навукай Езуса, каб заўсёды мы шукалі спаўнення Яго Волі і чынілі ўсё так, каб гэта не толькі радавала нас, а таксама і Езуса. Тады і нашае жыццё будзе няспыннай малітвай, мы будзем заўсёды памятаць, што жывем ў прысутнасці Бога, Ён у ва мне, у глыбіні маёй сутнасці, нішто не аддзяляе мяне ад Яго, бо я з Ім неразарвальна звязаны. Калі я гэта зразумею – усё маё жыццё будзе малітвай.