Хор "Sursum Corda" праз некалькі месяцаў будзе адзначаць сваё 15-годдзе. На працягу гэтага прамежку часу выканаўцы хора на чале з яе кіраўніком, спадарыняй Аленай Саковіч, выступілі на больш чым 200 канцэртах у нашай краіне і па-за яе межамі.
Калектыў хора быў заснаваны 14 гадоў таму. Ініцыятарам стварэння хора была Алена Саковіч (Меньшыкава), на той час студэнтка Гродзенскага музычнага каледжа і курсаў харавога спеву ў г. Кашалін (Польшча). У 1998 годзе намаганнямі кіраўніка хора, а таксама пры дапамозе Францішка Вітовіча, на той час прэзэса Саюза палякаў на Беларусі ў г. Гродна, з’яўляецца хор з назвай “Kresowe Кrasnoludki”. У якім спяваюць дзеці з польскімі каранямі.
На пачатку сваёй творчай дзейнасці хор сутыкнуўся з цяжкасцямі – не было пастаяннага месца для рэпетыцый і таму рэпетыцыі часта праводзіліся ў доме дырыжора.
У 2002 годзе Алена Саковіч – выпускніца Гродзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы, з дыпломам спецыяліста мастацкіх навук накіроўваецца на працу у вёску Путрышкі, на сваю малую радзіму. У гэтым месцы творчая дзейнасць калектыву выходзіць на новы ўзровень – у хоры пачынаюць спяваць не толькі дзеці, але і моладзь. У гэты час калектыў змяняе сваю назву і пачынае называцца - “Cantate Dominum”.
Падчас дзейнасці хора ў в. Грандзічы, здзяйсняецца мара яе кіраўніка – кіраванне ўжо парафіяльным хорам “Cantate Dominum”, творчая дзейнасць, якога працягваецца пры парафіі св. Роха. Негледзячы на добрыя ўмовы для звычайнай дзейнасці творчага калектыву існавалі пэўныя лагістычныя цяжкасці – многія ўдзельнікі павінны былі дабірацца з Гродна. Па гэтай прычыне рэпетыцыі хора былі перанесены ў парафію аа. Францішканаў, у касцёл імя Анёльскай Божай Маці.
Пасля змены месца падрыхтоўкі да канцэртаў, у хора з’яуляецца акампаніятар – Таццяна Пясецкая, якая між іншым была ініцыятарам стварэння музычнага ансамбля “Art Azart”. 3 2009 года “Cantate Dominum” выступае разам з ансамблем.
Некалькі год таму хор змяніўшы сваю, пачынае называцца “SURSUM CORDA” і плануе адзначыць свой 15-гадовы юбілей. Пятнаццаць гадоў працы над тым, што з’яўляецца самым каштоўным – якасны спеў і прыгожая, часам кранальная музыка.
Паводле Алены Саковіч – музыка не можа мець межаў. Як для харыстаў, так і для музыкантаў з інструментальнага калектыву яна з’яўляецца паветрам. Сумесныя рэпетыцыі, выязды на канцэрты – усё гэта дае вялікую радасць, задавальненне і любоў да жыцця, якімі хочацца дзяліцца з акружаючымі людзьмі.
Хор разам з музычным калектывам выконвае розную музыку у большасці польскую, таму што многія маюць польскія карані. Для гэтых людзей важна захаваць культуру іх продкаў. Да элементаў нацыянальнай культуры можна аднесці народныя песні, творы ваеннага часу, касцёльную музыку і песні, а таксама творы польскіх кампазітараў.
Акрамя гэтага ў рэпертуары калектываў творы з усяго свету, кампазітараў з Англіі, Францыі, Італіі, Герміі і іншых.
На дадзены момант хор з’яўляецца ўдзельнікам больш, чым за 200 канцэртаў ў нашай краіне і па-за яе межамі, з якіх найбольш паспяховыя гэта:
- Выступ на фестывалі рэлігійнай песні ў Гродне “Te Deum Laudamus” – І месца (2000 год).
- Удзел у X Міжнародным фестывалі рэлігійнай песні ў г. Лодзь (Польшча, 2005 год).
- Удзел у навучальных курсах харавога спеву ў горадзе Кашалін (Польшча, ліпень 2010 года)
- Удзел у навучальных курсах харавога спеву ў горадзе Кашалін (Польшча, ліпень 2012 года)
- Удзел у 6-ым Міжнародным харавым фестывалю імя кс. Ю. Шыманоўскага ў Мураванай Гасліне (Польшча, май 2013 года).
- Удзел ў фестывалі фальклорнай музыкі ў горадзе Кітэн (Балгарыя, ліпень 2013 года)