Skip to main content

XХVІ Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шэйгерэвіч

XХVІ Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шэйгерэвіч

Сённяшняя прыпавесць паказвае прорву паміж багатымі і беднымі. У сучасным свеце гэта праблема таксама актуальная. Сёння мы з’яўляемся сведкамі, як узрастае колькасць вельмі багатых людзей, а ўсё больш людзей бедных.

Багаты чалавек з прыпавесці “кожны дзень цудоўна баляваў”, а бедны Лазар – марыў, каб насыціцца тым, што падала са стала багацея, але ён не дзяліўся з ім, не дапамагаў, не спачуваў. Нават сабакі прыходзілі і лізалі раны ягоныя, а чалавек не меў літасці да свайго бліжняга. Запытаем сябе, ці я заўважаю людзей, якія патрабуюць маёй дапамогі, ці дзялюся з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе.

Чалавек з прыпавесці быў багаты матэрыяльна і не дзяліўся гэтым, і таму пасля смерці вельмі цярпеў. Кожны з нас, хрысціянаў, багаты духова. Мы сустракаем Бога (сапраўдную любоў) і нават можам прымаць Яго ў сваё сэрца падчас Эўхарыстыі, размаўляем з Богам на малітве, чытаем Ягоныя словы скіраваныя да нас у Святым Пісанні… А ці дзелімся мы сваёй верай і радасцю з быцця хрысціянамі з тымі, хто не ведае Бога або яшчэ не ведае, як да Яго прыйсці.