“Ідзіце па ўсім свеце“, пад такім дэвізам у Пэлпліне (Польшча) праходзіць міжнародны кангрэс аніматараў руху "Сужэнскія Сустрэчы". Сярод 320 дэлегатаў, паўнапраўнымі членамі схода з'яўляюцца 30 беларускіх аніматараў руху з мінскага і баранавіцкага цэнтраў, сярод якіх лідары Павел і Алена Кузьміцкія і духоўны дарадчык прэлат Анджэй Стэцкевіч.
У сваім дакладзе сужэнства Кузьміцкіх прадставіла меркаванне, што “ісці па ўсім свеце“, гэта не столькі шырокая геаграфічная прастора дзейнасці, а пошук магчымасці несці Добрую Навіну пра споўненае сужэнства тым, хто сустракаецца ў сужэнскім жыцці з разнастайнымі крызісамі, зраненямі, тупікамі і не мае магчымасці пачуць пра дзейнасць руху ў Касцёле, напрыклад, падчас парафіяльных аб'яў.
Падчас кангрэса абмяркоўваюцца найбольш актуальныя пытанні дзейнасці руху ў разнастайных рэгіёнах света. Адметнасцю сёлетняга кангрэса стала гістарычная падзея падпісання пагаднення пра поўнае супрацоўніцтва паміж Каталіцкім рухам “Сужэнскія сустрэчы“ і рухам “Сужэнскія сустрэчы„ Рускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхата. Такім чынам, харызма “Сужэнскіх сустрэч„ умацоўваць адносіны паміж мужам і жонкаю шляхам дыялогу праз узаемную павагу, разуменне, давер і прабачэнне становіцца супольнай спадчынай.
бр. Алег Шэнда, капуцын