14 верасня на 74-м годзе жыцця адыйшоў вечнасць Францішак Пятровіч, айцец кс. Аляксандра Пятровіча, які на дадзены момант працуе ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (мікрараён Вішнявец). Жалобная св. Імша адбудзецца ў панядзелак 16 верасня а 14-й гадзіне ў парафіяльным касцёле імя Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, а пахаванне на старых парафіяльных могілках. Молімся за святой памяці Францішка, каб міласэрны Бог адарыў яго ласкай вечнага жыцця ў Нябесным Валадарстве.
