Skip to main content

XХIV Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шэйгерэвіч

XХIV Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шэйгерэвіч

Звярну ўвагу нашу, на паставу малодшага сына з прыпавесці пра міласэрнага айца. Калі той адыходзіць, забраўшы належную яму маёмасць, ён як бы выкідае айца са свайго сэрца. Калі ён згубіў усё і пачаў цярпець голад, “болі ў жываце” – дзякуючы гэтаму, ён вырашае вярнуцца да айца, але толькі, каб не цярпець голаду, не любоў да айца, чытаем “Ойча, я зграшыў супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам. Прымі мяне як аднаго з наймітаў тваіх”. Толькі калі малодшы сын апынуўся ў абдымках айца, ён зразумеў і адчуў любоў айца, і ўжо не сказаў, каб ён прыняў яго як аднаго з наймітаў, бо адчуў сябе любячым сынам. “І калі быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зжаліўся; і, падбегшы, кінуўся яму на шыю і пацалаваў яго”. Мы павінны заўсёды памятаць аб тым, як моцна кахае нас Бог, Ён заўсёды чакае нас і прабачае, бо мы Яго дзеці, а Ён наш Айцец.

Калі паглядзім на старэйшага сына, ён таксама не чуў у сэрцы любоў айца, не радаваўся вяртянню малодшага брата, быў злы і не хацеў нават уваходзіць ў хату. Здавалася, што ён быў блізка з айцом, але толькі знешне, сэрца яго таксама было закрыта на айца. Ён спаўняў абавязкі, як слуга, а не як любячы сын, аб чым і гаворыць нам евангеліста, пішучы, “столькі гадоў я служыў табе” у арыгінале гэта словы гаворыць пра слуг. Таму мы можам зрабіць вынік, што гэты сын таксама не будаваў сардэчнай сувязі з айцом, адчуваў сябе слугой а не сынам. І бацька яму з любоў’ю і церпялівасцю пачынае тлумачыць: “Дзіця, ты заўсёды са мною, і ўсё маю – тваё”.

Кожнага з нас, Бог запрашае паглядзець на сваё сэрца і адказаць на пытанне з кім з гэтых сыноў я сябе атаясамліваю.