Skip to main content

XХIV Звычайная Нядзеля. Кс. Аляксандр Лебядзевіч

XХIV Звычайная Нядзеля. Кс. Аляксандр Лебядзевіч

Куды б Езус ні прыйшоў, усюды вакол Яго збіраўся вялікі натоўп людзей. У натоўпе заўсёды былі фарысэі і кніжнікі, якія прыходзілі каб “злавіць” Яго на слове, высмяяць, а таксама мытнікі і грэшнікі, каб слухаць Яго і пакаяцца ў грахах. Фарысеі былі перапоўнены гонарам за сваю паказную праведнасць, яны былі ўпэўненыя, што прыносячы ўстаноўленыя ахвяры і выконваючы ўсе абрады, не маюць патрэбы ўжо ні ў павучаннях Езуса, ні тым больш у пакаянні. Душэўны ж настрой мытнікаў і грэшнікаў выяўлялася ў малітве: “Божа! Будзь міласцівы да мяне грэшнага”.

У прыпавесці пра згубленую авечку і пра страчанай драхме гаворыцца пра Божую Міласэрнасць да людзей, якія выпадкова выбіліся з каляіны і сталі на слізкі шлях граха. Такія людзі яшчэ не загінулі, не страчаныя для Божага Валадарства: іх яшчэ можна вярнуць назад. І вось, Бог ідзе да іх, пасылаючы ім якое-небудзь выпрабаванне, якое прымушае іх своечасова задумацца, раскаяцца і вярнуцца на шлях святасці. Бог не карае іх за тое, што адышлі ад Яго, але з радасцю прымае іх, калі яны вяртаюцца да Хрыста.

У прыпавесці ж пра блуднага сына гаворыцца пра Божую міласэрнасць да грэшніка, які свядома адыйшоу ад Бога, не захацеў мець нічога супольнага з Iм. Аднак будучы на краі гібелі гэты грэшнік ўспомніў пра Бога і ад раскаяння пайшоў да свайго Айца, то і такога блуднага сына Бог з радасцю прыняў і ўсё дараваў. Любоў да сына, хоць бы і да блуднага, прымушае Айца радавацца, што зніклы знайшоўся, што мёртвы ажыў, а гэтыя два пачуцці - любоў і радасць - не дапускаюць нават магчымасці якога-небудзь пакарання, адплаты; яны вядуць толькі да безумоўнага прабачэння і поўнага забыцця ўсяго мінулага.

Ніводзін фарысей ніколі і не думаў аб тым, што такім ёсць Бог. Адзін вядомы юдэйскі вучоны прызнаў, што гэта самая новая праўда пра Бога, якую Езус аб’явіў людзям, што Бог сапраўды шукае людзей. Юдэі маглі дапусціць, што калі чалавек на каленях прыйдзе да Бога, молячы Яго аб прабачэнні, Ён, агчыма, даруе яму: але юдэй ніколі і падумаць не мог, што Бог сам шукае згубленых грэшнікаў.

Мы верым Бога, які шукае нас, каб адкупіць і выратаваць, даверымся ж Яго бязмежнай любові.