Група маладых каталікоў з душпастарства “OPEN”, на чале са сваім духоўным кіраўніком, кс. Антоніем Грэмза, з 17 па 19 жніўня перажывалі незвычайныя рэкалекцыі. На працягу двух дзён група моладзі плыла на байдарках па рэчцы Уса ў Мінскай вобласці і Нёману. Чытачка godnensis.by, Людміла Чэканава, даслала свае фотаздымкі з гэтых духоўных практыкаванняў на ўлонні прыроды.
