Skip to main content

Хор “Calasanz” yжо на працягу 7-мі гадоў спевам праслаўляе Бога

calasanzРаспачаўся новы навучальны год і ва ўсіх парафіях распачынаецца дзейнасць розных рухаў і душпастарскіх груп. Адна з такіх груп існуе ў парафіі св. Тэрэзы з Авіля ў г. Шчучын, якая была названа ў гонар св. Юзафа Каласанса, заснавальніка айцоў Піяраў, якія працуюць у гэтай парафіі.

Хор існуе ўжо на працягу 7-мі гадоў і мае за сабой досвед зробленай працы, якая была адзначана рознымі ўзнагародамі на фестывалях у Гродне, Васілішках, Ражанцы, Жалудку і многіх іншых парафіях, дзе шчучынская моладзь мела гонар сваім спевам прыгожа аздобіць Эўхарыстычную літургію. Некаторым удзельніцам хора пашчасціла прадстаўляць свій хор па-за межамі нашай краіны. Дзякуючы сваім талентам, яны занялі 2-е масца ў міжнародным Фестывалі Рэлігійнай Песні ў Лодзі ў 2010 годзе, выканалі шматлікую колькасцьпесен у фінала ў фіналах міжнароднай парафіяды ў Варшаве і іншых мерапрыемствах. У 2012 годзе хор меў магчымасць упрыгожыць сваім спевам св. Імшу ў Лідзе, якую ўзначаліў апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, падчас Дыяцэзіяльных Дзён Моладзі.

Вялікая колькасць людзей нават не здагадваецца пра вялікі дар, які яны атрымалі ад Найвышэйшага, а якім з’яўляецца менавіта прыгожы голас. Гэтым дарам можна не толькі праслаўляць Бога, але таксама дзяліцца з іншымі людзьмі, дапамагаць больш глыбей перажываць літургію св. Імшы і іншыя набажэнствы. Давайце ж, паважаныя чытачы не марнаваць гэтых дароў, а выкарыстоўваць іх у Евангелізацыі ў нашых парафіяльных супольнасцях.

Людміла Казлова, кіраўнік хора „Calasanz”