Skip to main content

Пантыфік абвясціў дзень посту і малітвы

 Папа Францішак выказаў сваю занепакоенасць становішчам, якое склалася на працягу апошніх дзён у Сірыі.

“ У гэтыя дні маё сэрца глыбока зраненае тым, што паходзіць у Сірыі, і смуткуе па прычыне драматычных падзей, якія там адбываюцца. Скіроўваю настойлівы заклік за мір, заклік, які нараджаецца ўнутры майго сэрца! Сколькі ж пакут і знішчэння, сколькі болю прычыніла і яшчэ прычыніць прымяненне зброі ў гэтай пакутуючай краіне, асабліва сярод мірнага і бездапаможнага насельніцтва! Давайце падумаем: сколькі ж дзяцей не зможа ўбачыць святла будучыні! З асаблівай рашучасцю асуджаю ўжыванне хімічнай зброі. Скажу вам, што ў думках і сэрцы маю яшчэ жывыя карціны з апошніх дзён! Існуе Божы суд, а таксама суд гісторыі адносна нашых дзеянняў, ад якіх немагчыма ўцячы! Ніколі не бывае так, каб насілле вяло да міру. Вайна спараджае вайну, насілле спараджае насілле!”

Пантыфік асудзіў культуру вайны і яшчэ раз нагадаў, што толькі дыялог паміж народамі  прывядзе да згоды, ён адзіны верны шлях. Каб падтрымаць мір ва ўзгаданай краіне, Святы Айцец абвясціў ва ўсім Касцёле сёмае верасня днём посту і малітвы ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе, і ва ўсім свеце.

Заахвочваем Вас, паважаныя нашыя чытачы, далучыцца да малітвы ў гэтых інтэнцыях.

Паводле Ватыканскага радыё