2 верасня Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне пачынае падрыхтоўчыя курсы. Пяць маладых юнакоў з розных куткоў гродзеншчыны, якія адчулі ў сваім сэрцы пакліканне да святарства і сказалі Богу "так", зробяць свае першыя крокі ў гэтай навучальнай установе.
Кандыдаты да святарства паходзяць з розных парафій нашай дыяцэзіі (Павел Шэмет з пар. Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы, Буцько Андрэй з пар. Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску, Малец Дзмітрый з пар. Святой Сям’і ў Лідзе, Мікалайчык Тамаш з пар. Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, Байгот Казімір з пар. св. Апп. Пятра і Паўла ў Дзітве).
Мэтай падрыхтоўчых курсаў – як вынікае з назвы – з'яўляецца падрыхтоўка да навучання і жыцця ў семінарыйнай супольнасці праз супольныя малітвы, сустрэчы з навучэнцамі і выкладчыкамі, а таксама азнаямленне з устаноўленымі правіламі (рэгулямін) гэтай вышэйшай навучальнай установы.