«За жыццё, за сям’ю, за дзяцей» – пад такім дэвізам 21 верасня ў Мінску пройдзе першы агульнанацыянальны марш у абарону жыцця і сям’і. Падобныя мерапрыемствы штогод праходзяцьу Польшчы, Чэхіі, Італіі, Ірландыі, ЗША, Канадзе. Пра тое, якім ён будзе на Беларусі, мы даведаліся ў дырэктара дабрачыннага Фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы» спадара Уладзіслава Валаховіча.
-Хто будзе ўдзельнічаць у маршы?
- У першую чаргу у маршы будуць удзельнічаць сем'і з дзецьмі, а таксама валанцеры беларускага руху у абарону жыцця, вернікі розных хрысціянскіх канфесій, інакш кажучы, усе тыя, хто не ставіцца абыякава да праблемы абортаў і крызісу сям'і.
- Ці будуць там прадстаўнікі Гродзенскай вобласці?
- Арганізатары плануюць запрасіць удзельнікаў з усіх абласцей Беларусі.
- Строй ўдзельнікаў маршу будзе падзяляцца на нейкія больш дробныя адзінкі?
- Адмыслова ніхто дзяліць не будзе. Магчыма, самі ўдзельнікі выявяць жаданне быць побач з валанцерамі той арганізацыі, якую яны лепш ведаюць.
- Што трэба зрабіць, каб стаць удзельнікам маршу? Ці трэба праходзіць рэгістрацыю?
- У бліжэйшы час будзе аб'яўлена рэгістрацыя на марш. Тыя католікі, якія пажадаюць дапамагаць пры правядзенні маршу, будуць рэгістравацца праз тэлефон і емайл фонду "Адкрытыя сэрцы": 306 22 22 МТС, Велком; prolife.belarus@gmail.com. А хто захоча быць звычайным удзельнікам, таму дастаткова прыйсці на месца правядзення маршу а 11.30 у суботу 21 верасня.
- Дзе пачнецца шэсце?
- Марш пачнецца літургіяй у Свята-Духавым праваслаўным кафедральным саборы і ў архікатэдральным каталіцкім саборы Найсвяцейшай Панны Марыі. Потым яго калоны збяруцца каля гарадской ратушы і пройдуць да стэлы "Мінск – горад-герой".
- Якая галоўная мэта мерапрыемства?
- Нашая мэта – прыцягнуць увагу да праблемы абароны жыцця ненароджаных дзяцей і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
- Ці будзе там прысутнічаць нехта з вышэйшага духавенства?
- Магчымы ўдзел арцыбіскупа Кандрусевіча, і, адпаведна, аднаго з праваслаўных біскупаў
Размаўляла Алена Ільгявічуце