Skip to main content

Пілігрымка – гэта асабістая размова з Богам

IMG 4156Каля ста чалавек далучыліся 19 жніўня ў Гродна да ХХІ экуменічнай пілігрымкі Беласток – Гродна – Вільнюс. Сёння на раніцы, пасля святой Імшы ў касцёле Адшукання святога Крыжа паломнікі, адпачнуўшы ў гасцінных дамах гродзенскіх вернікаў, вырушылі ў далейшы шлях. Сярод удзельнікаў – і тыя, хто хадзіў па гэтым маршруце ўсе папярэднія 20 разоў, і тыя, хто накіроўвае свой шлях да Маці Божай упершыню. 

Далучаны фатаграфіі.

Нам давялося перакінуцца парай словаў з адной з удзельніц пілігрымкі:

– Пані Тэрэса, раскажыце, адкуль Вы? Ці ўпершыню адправіліся ў такі доўгі шлях?

– Я іду з Беластоку, ідзём разам з сяброўкай. Па гэтым маршруце я - чацвёрты раз, яна – сёмы.

– Чацвёрты раз! Касцёл заўсёды прапануе шмат розных варыянтаў паломніцтваў, чаму менавіта Вострая Брама?

– Бо мы ідзём праз Польшчу, Беларусь, Літву. Менавіта гэтыя месцы – найбліжэйшыя сэрцу!

– Калі не сакрэт, чым пілігрымка з’яўляецца менавіта для Вас?

– Напэўна, гэта выцішэнне, гэта асабістая размова з Богам. І канешне, нясу Іаці Божай у сваім сэрцы асабістыя інтэнцыі.

– А што для Вас самае складанае выпрабаванне у дарозе? Ці ўсё даецца лёгка?

– Перамагчы сябе! У дарозе стамляешся, націраеш мазалі. А ногі баляць так, аж думаеш, што раніцай ужо не ўстанеш! Але ўстаеш і ідзеш.

– Шчаслівай дарогі!

Вольга ПІНКЕВІЧ