Skip to main content

Для дзяцей і моладзі Шчучына 18 жніўня распачаліся канікулы з Богам

wk I 18Напярэдадні новага навучальнага года для дзяцей і моладзі Шчучына распачаліся…канікулы.

Так, менавіта Канікулам з Богам быў дадзены старт сёння, у нядзелю 18 жніўня, падчас дзіцячай святой Імшы ў касцёле парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Тэрэзы з Авіля.

Тэмай вакацый абраны “7 галоўных грахоў”. На працягу тыдня дзеці і моладзь будуць вучыцца гаварыць цвёрдае “не” граху і разважаць над духоўнай прыродай чалавека. А для гэтага можна выкарыстаць самыя розныя формы -- і лекцыі, і малюнкі, і тэатральныя пастаноўкі.

Глядзіце фотарэпартаж Дзмітрыя Дзікевіча з сённяшняй Імшы, дзе панавала атмасфера сапраўднай радасці, якая яднала ў адзіную сям’ю дзяцей, дарослых і ўсіх парафіян.