Skip to main content

Больш 260 удзельнікаў экуменічнай пілігрымкі Беласток-Гродна-Вільня прыбылі 18 жніўня ў абласны цэнтр

piligrymkaБольш 260 удзельнікаў экуменічнай пілігрымкі Беласток-Гродна-Вільня прыбылі 18 жніўня ў абласны цэнтр. У нядзелю вечарам пілігрымы прынялі ўдзел у вячэрняй імшы ў Пабернардынскім касцёле абласнога цэнтра. Пасля імшы вернікі парафіі Адшукання святога Крыжа гасцінна запрасілі стомленых пілігрымаў на начлег.

У панядзелак 19 жніўня раніцай у 7.30 святую Імшу для пілігрымаў адправіць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пасля спецыяльнага пастырскага благаслаўлення група вырушыць ў дарогу па маршруце Путрышкі-Верцялішкі-Азёры-Радунь-мяжа з Літвой.

Гэта ўжо XXI экуменічная пешая пілігрымка да Вострабрамскай Маці Божай Міласэрнасці. Яна праходзіць з 16 па 25 жніўня пад дэвізам "З верай праз жыццё".

У Гродна да пілігрымкі далучылася значная група мясцовых вернікаў. Імі апякуецца кс. Алег Канановіч.

Плануецца, што паломнікі прыбудуць у Вільню 24 жніўня. Урачыстае завяршэнне пілігрымкі адбудзецца 25 жніўня св. Імшой у Вострабрамскім санктуарыі.