Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў каталіцкі крыж на месцах масавых пахаванняў ахвяраў Першай сусветнай вайны

phoca thumb l 2013-07-30-kryzh-0008Новы прыдарожны крыж быў асвечаны ў вёсцы Рацічы (парафія Перстунь, Сапоцкінскі дэканат). Вернікі і святары на чале з біскупам памаліліся ля крыжа, а пазней у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Марыі Панны ў Перстуні ксёндз-біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч разам з пробашчам кс. Паўлам Гедройцем, рэктарам семінарыі ксяндзом-пралатам Юзафам Станеўскім і кс. Юрыям Марціновічам цэлебравалі Святую Імшу. Апошні прамовіў вернікам гамілію, падчас якой зазначыў, што менавіта на Крыжы адбылося збаўленне свету, на крыжы за кожнага з нас аддаў сваё жыццё Езус Хрыстус. Без крыжа не было б Уваскрашэння, і гледзячы на Крыж мы павінны дзякаваць Богу за Ягоную ахвярную любоў да чалавека.

Як расказаў пробашч парафіі кс. Павел Гедройць, у памяці старога пакалення вернікаў прыдарожныя крыжы ў гэтых прыгранічных мясцінах маюць падвоенае значэнне. Крыжы на мяжы з Польшчай узвышаюцца не толькі знакам нашай веры і заклікам памятаць пра свае карані і сведчыць аб сваёй веры, але суровым напамінам нам, нашчадкам, аб тым, што кожная пядзь гэтай зямлі палітая крывёй ахвяраў шматлікіх баёў розных войнаў. І вельмі важна захоўваць гэтую сумную памяць як самую каштоўную спадчыну.

Так, у ваколіцах вёсак Рацічы, Скрыннікі і бліжэйшых знаходзяцца схаваныя брацкія Асвячэнне Крыжа ў Рацічахмагілы, курганы, у якіх па некаторых дадзеных, могуць спачываць рэшткі амаль 30 тыс. салдатаў царскай арміі, а таксама ахвяраў Другой сусветнай вайны. На адным з такіх курганаў-магіл стаіць праваслаўны крыж. Новы каталіцкі крыж такім чынам стаў знакам нашай памяці і малітваў. Святары і вернікі памаліліся Каронкай да Божай міласэрнасці за ахвяраў мінулых часоў.

Дарэчы, своеасаблівым знакам для вернікаў стаў выпадак, які здарыўся падчас падзеі. Маланка ўдарыла ў курган, у месца, дзе раней стаяў крыж. Электрычная хваля накрыла дваіх жанчын сталага ўзросту, але абедзвюм моцна пашчасціла – маланка заставіла толькі шрамы. Па словах урачоў рэанімацыі, гэты дзень стаў для парафіянак другім днём нараджэння.