Skip to main content

Папу Яна Паўла ІІ могуць кананізаваць да канца 2013 года

Jan Paweł IIПапа Францішак даў сваю згоду на далучэнне да ліку святых двух папаў - Яна Паўла ІІ і Яна ХХІІІ. Такую інфармацыю перадаюць замежныя СМІ са спасылкай на крыніцы ў Ватыкане.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Ватыкана а. Фрэдэрык Ламбардзі, “пантыфік даў згоду на кананізацыю беатыфікаванага Яна ХХІІІ і вырашыў сазваць кансісторыю, на якой таксама будзе зацверджанае пытанне аб кананізацыі папы Яна Паўла ІІ”.

Ян Павел ІІ узначальваў Рымска-каталіцкі касцёл на працягу 27 гадоў (1978-2005). Менавіта ён заснаваў Сусветны дзень моладзі. Шмат намаганняў польскі пантыфік прыклаў да наладжвання дыялога з прадстаўнікамі іншых канфесій, а таксама іудаізму.

Ян ХХІІІ кіраваў касцёлам пяць рэарганізацыйных гадоў, з 1958 да 1963. Ён запомніўся усім як вельмі чулы, прадпрымальны і адважны чалавек. Падчас Другой сусветнай вайны ён шмат дапамагаў сем’ям ваеннапалонных. Гэты папа склікаў у 1962 годзе Другі Ватыканскі Сабор.