Skip to main content

Дзень засяроджання для студэнтаў адбыўся 31 ліпеня ў Гродзенскай духоўнай семінарыі

Дзень засяроджання для студэнтаў адбыўся 31 ліпеня ў Гродзенскай духоўнай семінарыі. Студэнты розных курсаў з’ехаліся ў Гродна, каб на працягу дня разам з выхавацелямі маліцца і разважаць на духоўныя тэмы. Так прынята ўжо шмат гадоў, што ў гэты дзень семінарысты разам маліліся, удзельнічалі ў святой імшы і Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.

 

Духоўную канферэнцыю на тэму паклікання і сутнасці апостальства Хрыста ў сучасным свеце правёў для сабраных клерыкаў духоўны айцец семінарыі кс. Валерый Быкоўскі.

Семінарыйная супольнасць традыцыйна збірае сваіх навучэнцаў на некалькі летніх дзён засяроджання, каб падчас канікул яны зноў адчулі сябе адной сям’ёй і перажылі малітоўнае яднанне.

Дарэчы, ужо заўтра, 1 жніўня, шасцёра семінарыстаў старшых курсаў на чале з ксяндзом-пралатам Ежы Лявінскім адправяцца ў традыцыйную пілігрымку да Чанстаховы. Цікава, што частку шляху, з Сандомежа да Яснагурскага санктуарыя пілігрымы  пераадолеюць пешшу.