Skip to main content

Наступны дзень моладзі пройдзе ў Кракаве

pope-in-brazilНаступны Сусветны фестываль каталіцкай моладзі пройдзе ў польскім Кракаве ў 2016 годзе. Такую інфармацыю агучыў Папа Рымскі Францішак на Імшы, якая завяршала сёлетні фестываль.

Паводле ацэнак бразільскіх уладаў, больш за тры мільёны чалавек сабраліся на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанейра на заключную імшу, якую цэлебраваў Святы Айцец.

Звяртаючыся да сабранай моладзі падчас гаміліі, ён заклікаў маладых вернікаў “ісці наперад без страху”, адчуваючы побач прысутнасць Хрыста і супольнасць касцёла, і дзяліцца верай, нягледзячы на ўмовы свайго жыцця.

 

"Жыццё Езуса – гэта жыццё для іншых. Гэта жыццё служэння", — сказаў Папа і заклікаў моладзь быць падобнымі Хрысту, сведчыць аб любові Бога і служыць, пахіляючыся і абмываючы ногі бліжнім.