Skip to main content

XІV Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шейгерэвіч CSFN

 V Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шейгерэвіч CSFN

Здаецца, што сённяшняе евангелле (“Жніва вялікае, але працаўнікоў мала” – Лк 10,2”) гаворыць аб пакліканні не толькі да святарства і манаскага жыцця , але аб пакліканні ўсіх веруючых, каб яны дзяліліся Добрай Навіной аб збаўленні. Аб тым, што прыблізілася Валадарства Нябеснае, аб тым, што дзе ёсць жывая вера, там і Яго валадарства, а Яго Валадарства – Валадарства Любові.

Але перш чым гаварыць іншым, што Бог жыве сярод нас і мы Яго пазналі і хочам, каб тыя, хто Яго не ведае, таксама пакахалі, паслухаем, што кажа Хрыстос:

• Высылаю вас, як ягнё да ваўкоў (любіце ворагаў вашых і чыніце дабро тым, хто ненавідзіць вас)

• Не клапаціцеся моцна аб тым, што спаткае нас у дарозе, трэба усім сэрцам даверыцца Богу і Яго провіду (Лк 10,4)

• Трэба несці супакой усім людзям (Лк 10,5)

• Не шукайце выгоды для сябе, але цешыцеся з таго, што нас спатыкае (Лк 10,7)

• Пахіліцеся над слабасцю фізічнай ці маральнай чалавека (Лк 10,9)

І толькі цяпер, споўніўшы ўсе вышэй названыя варункі, можам гаварыць людзям, “што прыблізілася да іх Валадарства Бога. Калі мы, хрысціяне, будзем паступаць так, як вучыць нас Езус – рабіць усё з любоўю, тады і не трэба будзе гаварыць іншым, што Бог сярод нас, бо кожны будзе Яго адчуваць.

Яшчэ важны момант, на што ўражлівае нас евангеліст Лука. Пасля таго, як вучні споўнілі заданне Хрыста і вярнуўшыся апавядалі, што яны выканалі, што імя Пана злы дух баіцца, Хрыстос адказаў: “Не гэтаму радуйцеся, але што вашы імёны запісаны ў небе”.

Запытаем сябе: што з’яўляецца крыніцай маёй радасці? Ці сапраўды я ўмею радавацца Панам, што Ён мой Бог і Збаўца. Калі нашае сэрца ахоплівае смутак, незадавальненне ... толькі радасць у Пану, да якой заклікае нас у пасланнях святы Павел, напоўніць нашае сэрца сапраўднай радасцю. Зямная радасць хвілінная, а радасць Пана вечная. Будзем жа дзякаваць Пану за тое, што нас збавіў і што Ён – наш Бог, Бог сапраўднай радасці!