Skip to main content

У Навагрудку плануецца аднавіць унутранае убранства касцёла Перамянення Пана (Фары)

navagradak kascelАдпаведны рэстаўрацыйны праект ужо атрымаў падтрымку Міністэрства культуры РБ і нават адабрэнне Ватыкана. Дарэчы, праект перамянення касцёла распрацаваны двума выпускніцамі Беларускай акадэміі мастацтваў – Ганнай Радзюк і Наталляй Скалковіч.

Як паведамляе партал tut.by, зацверджаны рэстаўрацыйны праект датычыцца інтэр’ера і ўнутранага ўбранства касцёла, яго мэблі. Згодна з канцэпцыяй маладых майстроў, акцэнт пры рэстаўрацыі будзе зроблены на двух момантах: як захаваць памяць пра разбураныя ў савецкія гады касцёлы і як ушанаваць 11 благаслаўлёных сясцёр-назаратанак, якіх расстралялі гестапаўцы 1 жніўня 1943 года, і парэшткі якіх знаходзяцца ў грабніцы ў касцёле.

Так, саркафаг плануецца ўпрыгожыць асаблівым аздабленнем, у верхняй частцы грабніцы дадаць адпаведную польскамоўнай надпіс на беларускай мове. Спецыяльным чынам увекавечаць таксама самыя імёны расстраляных манахінь.

Адну з часовен, якая зараз выкарыстоўваецца як падсобнае памяшканне, плануецца пасвяціць у гонар разбураных у мінулыя часы храмаў. Тут будуць выстаўлены знойдзеныя пасля разбурэнняў і захаваныя мясцовымі жыхарамі дошчачкі з часцінкамі мошчаў святых, якія ўмуроўваліся ў сцены касцёлаў. Дзяўчыны-рэстаўратары прапанавалі незвычайны спосаб захаваць памяць пра храмы – вобразы іх будуць спецыяльным чынам падсвечвацца, што зробіць уражанне “жывых” прасторавых храмаў.

Маладыя рэстаўратары займаюцца тэмай аднаўлення навагрудскага храма ўжо некалькі гадоў. Абедзве дзяўчыны скончылі раней мастацка-рэстаўрацыйнае вучылішча ў Міры.

Фарны касцёл у Навагрудку мае доўгую гісторыю. Гэта адзін з самых старажытных каталіцкіх храмаў у Вялікім княстве Літоўскім. Ён заснаваны ў гонар Усіх Святых у 1395 г. вялікім князем Вітаўтам. У 1422 годзе менавіта тут браў шлюб вялікі князь літоўскі і кароль польскі Уладзіслаў Ягайла з Зоф’яй Гальшанскай, будучай маці польскіх каралёў.

У 1723 годзе на месцы драўлянага касцёла ўзведзены мураваны храм.

У гэтым храме 12 лютага 1799 г. святар ахрысціў сына Барбары і Мікалая Міцкевічаў і надаў яму імя Адам.

З верасня 1991 года ў капліцы Маці Божай Наваградскай спачываюць астанкі 11 сясцёр-назарэтанак, расстраляных немцамі 1 жніўня 1943 года.