Skip to main content

Парафіяда завершылася, але свята веры прадаўжаецца

img 4035 thumbУ пятніцу 21 чэрвеня V па ліку Дыяцэзіяльная Парафіяда для дзяцей і моладзі з Гродзеншчыны ўрачыста завершылася. На св. Імшы ў касцёле імя Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў парафіі Гродна-Паўднёвы на заканчэнне спаборніцтваў, а таксама на ўручэнні ўзнагарод, удзельнічаў Яго Эксцэленцыя кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі.

Моладзь у апошні день парфіяды падзякавала Богу за добра праведзены час, які напэўна іх узбагаціў фізічна і духоўна, а таксама спрыяў наладжванню міжасабовых адносінаў, як гэта падкрэсліла у сваім інтэрв'ю для нашага дыяцэзіяльнага партала адзін з кіраўнікоў згуртавання "Парафіяда", спадарыня Марыя Куель.

Падчас св. Імшы, кс. Раман Катлімоўскі скіраваў Божае Слова да дзяцей і моладзі і заахвоціў іх да шчырага прыняцця праўды аб тым, што для чалавека, які верыць у Бога гэтым скарбам з'яўляецца "Ён - Езус, жывы і сапраўдны, які хоча каб вы былі шчаслівымі па сапраўднаму". Паколькі парафіяда падыйшла да свайго завяршэння, "што гэтае спатканне дало для твайго сэрца, душы і твайго цела" - запытаўся казнадзей. Св. Імша - гэта найважнейшая малітва і асноўны пункт гэтага дня, дзе чалавек можа наладавацца Божай ласкай; тэатр, стадыён, забавы напэўна навучылі Вас культурна размаўляць, навучылі цярплівасці, шчырай радасці, прабачэнню... Менавіта дзеля гэтага і неабходная парафіяда - адказаў кс. Раман. "Толькі Евангелле з'яўляецца кнігай, якая надае рысы твайму сэрцу, розуму, волі і здольнасцям. Любіце Езуса і Касцёл" - заклікаў прыутных прапаведнік і дадаў: "Той, хто гаворыць, што любіць Езуса, а не моліцца кожны дзень з ранку і вечарам, той хлусіць. Няма канікул ад малітвы, добрых учынкаў, ад прысутнасці ў касцёле ці капліцы на нядзельнай і святочнай св. Імшы. Нельга любіць больш інтэрнэт, кампутар, ровар, якія з'яўляюцца толькі дапаможнымі сродкамі. Трэба больш чым усё разам узятае любіць нашага Збаўцу, Езуса Хрыста... - менавіта дзеля гэтага патрэбная парафіяда". На заканчэнне пропаведзі казнадзей нагадаў, што ў Касцёле перажываецца "Год веры", абвешчаны Бэнэдыктам XVI і таму скіраваў да дзяцей і моладзі пытанні, адпавядаючы на якія, яны вызналі сваю веру.

На заканчэнне архіпастар Гродзенскай дыяцэзіі дзякуючы ўсім прысутным за ўдзел і арганізацыю парафіяды, запрасіў прыбыць на галоўную дыяцэзільную ўрачыстасць, якая адбудзецца ў санктуарыюм Маці Божай у в. Тракелі. У сваю чаргу галоўны арганізатар кс. Артур Малафей і гаспадар парафіі у мікрараёне Гродна-Паўднёвы кс. Аляксандр Раманоўскі скіравалі да Яго Эксцэленцыі і ўсіх прысутных словы падзякі, за ўдзел і дапамогу, а таксама запэўнілі ў сваёй малітоўнай падтрымцы.

Пасля Эўхарыстычнай Ахвяры, прызёры спаборніцтваў атрымалі з рук Гродзенскага ардынарыя і арганізатараў узнагароды і памятныя падарункі.