Skip to main content

“Канікулы з Богам” праходзяць у шматлікіх парафіях дыяцэзіі

DSCN7016Летні час бяжыць хутка, асабліва для дзяцей. Але вельмі важна, каб за вольны і часта напалову безнадзорны час дзеці не згубілі сваю сувязь з Богам. Прапанаваныя у розных парафіях дзённыя лагеры, якія традыцыйна маюць назву “Канікулы з Богам”, часта адзіны выхад для сям’і, каб забяспечыць дзіцяці дагляд, а яму правесці вольны час на карысць свайму духоўнаму развіццю.

Падчас своечасовых летніх рэкалекцый дзеці разам з сёстрамі законнымі і святарамі ці клерыкамі ўдзельнічаюць у святой імшы, робяць тэатральныя пастаноўкі на біблійныя тэмы, вучацца праўдам каталіцкай веры, знаёмяцца са Святым Пісаннем, а таксама гуляюць у спартыўныя гульні, спяваюць, танцуюць. Адным словам, вучацца давяраць Богу сваё жыццё і перажываць радасць веры разам.

Тут глядзіце фотарэпартаж з “Канікул з Богам” навагрудскіх дзяцей, якімі з 2 па 10 чэрвеня апекаваліся сёстры-назаратанкі разам з ксяндзамі парафіі.